Эканоміка

Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся да $11,537 млрд

Фота з архіва 2 ліпеня, Мінск . Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 ліпеня, паводле папярэдніх даных, склалі $11,537 млрд у эквіваленце. Такія даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, .

За чэрвень 2025 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $379,3 млн (на 3,3 працэнта) пасля росту ў маі на $215,7 млн (на 2 працэнты).

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб’ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 ліпеня бягучага года склаў $4,427 млрд, павялічыўшыся за чэрвень на $338,9 млн, аб’ём манетарнага золата — амаль $5,692 млрд, павялічыўшыся на $19,4 млн.

Золатавалютныя рэзервы — высокаліквідныя актывы, якія знаходзяцца пад кантролем дзяржаўных органаў. Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2025 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»