Завершана рэканструкцыя аўтамабільнага моста ў Мазыры
У 2025 годзе завершаны маштабны праект у айчынным мостабудаванні — рэканструкцыя моста цераз р.Прыпяць на аўтадарозе Р131 Калінкавічы — Мазыр.
Рэканструкцыя моста праведзена ў дзве чаргі:
разбор старога моста* (2023 год),
будаўніцтва новага моста (з чэрвеня 2024 года).
Новы аўтамабільны мост у Мазыры — другі па велічыні аўтамабільны мост у Беларусі:
даўжыня — 909,03 м,
шырыня — 10 м,
27 жалезабетонных апор.
Самая прыгожая і складаная частка новага моста — вантавая арка. Металічнае збудаванне даўжынёй 84 м, вагой 664 т. У якасці падвесак выкарыстаны гнуткія ванты.
Цэнтральны сегмент моста — назіральная пляцоўка (шырынёй 6 м).
Мост аснашчаны ліфтам, ёсць веласіпедная дарожка.
Для асвятлення пракладзены 6,5 тыс. м кабелю, устаноўлены спецыяльныя шафы кіравання, зманціраваны дзясяткі апор з сучаснымі свяцільнямі.
Тэрмін службы моста складзе не менш за 100 гадоў.
Для даведкі: Самы доўгі аўтамабільны мост — 948 м — размешчаны на аўтадарозе Р31 Бабруйск — Мазыр (каля г.Мазыр).
*Ранейшы мост пабудаваны ў 1958 годзе, праслужыў 65 гадоў. Яго канструкцыя не адпавядала ўзросшаму транспартнаму патоку і сучасным нормам суднаходства.
У 2023 годзе мост быў закрыты на рэканструкцыю.
Крыніцы: Міністэрства транспарту і камунікацый






