Культура

«Заставаўся сціплым, нягледзячы на рэгаліі». Унучка Кандрата Крапівы пра жыццё беларускага сатырыка

Алена Атраховіч 19 сакавіка, Мінск . Унучка беларускага пісьменніка Кандрата Крапівы Алена Атраховіч на прэзентацыі кнігі «Астрыжаны вожык» у час XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу расказала, якім быў класік сатыры ў звычайным жыцці,

«Нягледзячы на ​​свае рэгаліі і ўзнагароды, у жыцці Кандрат Крапіва заставаўся сціплым, гасцінным і простым чалавекам. Ён пакінуў пасля сябе светлую памяць. У нас у сям’і захоўваецца традыцыя двухмоўя, якую ён заклаў», — расказала Алена Атраховіч. 

Памяць аб пісьменніку захоўваецца як у яго сям’і, так і на дзяржаўным узроўні. Напрыклад, у Мінску існуе вуліца Кандрата Крапівы, а ў Акадэміі навук ёсць Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору яго імя, дзе праводзіцца мноства значных даследаванняў, ва Уздзенскай сярэдняй школе нумар 2 імя К.К. Крапівы працуе музей пісьменніка. Акрамя таго, у розных беларускіх тэатрах ставяцца спектаклі паводле твораў класіка.

Алена Атраховіч падкрэсліла, што зборнік паэзіі «Астрыжаны вожык» выдавецтва «Мастацкая лiтаратура», які выпусцілі да 130-годдзя класіка, далёка не апошняе выданне Кандрата Крапівы, якое ўбачыць чытач. У будучым яна хоча сабраць і выдаць кнігу перакладаў дзядулі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»