Эканоміка

Урады Беларусі і Цвярской вобласці заключаць пагадненне аб супрацоўніцтве

Фота з архіва 22 ліпеня, Мінск . Савет Міністраў адобрыў заключэнне пагаднення паміж урадамі Беларусі і Цвярской вобласці, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Дакумент вызначыць асновы гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і сацыяльна-культурнага супрацоўніцтва. Паўнамоцтвы на падпісанне пагаднення прадастаўлены старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

«Заключэнне пагаднення будзе садзейнічаць умацаванню двухбаковага супрацоўніцтва ў прамысловасці, гандлі, будаўніцтве, транспарце, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, аграпрамысловым комплексе, інфармацыйных тэхналогіях, лічбавізацыі эканомікі, адукацыі, навуцы і тэхніцы, культуры і мастацтве, фізічнай культуры і спорце, ахове здароўя, турызме, а таксама па іншых напрамках, якія ўяўляюць узаемны інтарэс», — адзначылі ў прэс-службе.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»