Зацверджана дадатковае пагадненне з Нікарагуа аб экспартных крэдытах на пастаўкі беларускай тэхнікі
Фота з архіва 15 красавіка, Мінск . Зацверджана дадатковае пагадненне паміж Беларуссю і Нікарагуа аб прадастаўленні экспартных крэдытаў на пастаўкі беларускай тэхнікі. Падпісана адпаведная пастанова, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Дадатковае пагадненне вызначае асаблівасці пастаўкі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Нікарагуа на ўмовах экспартнага крэдытавання ў рамках указа Прэзідэнта ад 25 жніўня 2006 года нумар 534 «Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)».
Пастанова дасць магчымасць выканаць унутрыдзяржаўныя працэдуры ў адпаведнасці з заканадаўствам для ўступлення ў сілу дадатковага пагаднення.
У ходзе візіту ўрадавай дэлегацыі Беларусі ў Нікарагуа ў мінулым годзе бакі падпісалі кантракты на пастаўку больш як 700 адзінак беларускай тэхнікі.