Інфаграфіка
Уступная кампанія-2025: колькі студэнтаў прымуць ВНУ
У 2025 годзе беларускія ВНУ гатовы прыняць 48,3 тыс. абітурыентаў.
Усяго на бюджэтную форму навучання будуць прыняты 31,8 тыс. студэнтаў.
Сярод іх:
больш за 7,5 тыс. (23,6%) — будучыя інжынеры,
3,9 тыс. (12,3%) — педагогі,
3,4 тыс. (10,8%) — медыкі,
2,8 тыс. (8,9%) — аграрыі.
У 2025 годзе ў Беларусі колькасць выпускнікоў 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі складзе больш за 56 тыс.
Для даведкі:
У 47 установах вышэйшай адукацыі рэспублікі на пачатак 2024/2025 навучальнага года навучалася:
224,2 тыс. студэнтаў,
10,4 тыс. магістрантаў.
Крыніцы: Мінадукацыі, Белстат