Беларускія футбалісты згуляюць з бельгійцамі ў кваліфікацыі маладзёжнага ЧЕ
Фота АБФФ 24 верасня, Мінск . Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) правядуць перадапошні паядынак адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы,
Сёння ў матчы сёмага тура кваліфікацыйнай групы I беларусы згуляюць у Вестэрла з равеснікамі са зборнай Бельгіі (пачатак сустрэчы ў 21.00). Гэту гульню рассудзіць брыгада балгарскіх арбітраў, якую ўзначаліць Марцін Вялікаў. У першым крузе ў грузінскім Горы беларусы і бельгійцы не выявілі пераможцу — 1:1. Пасля сустрэчы ў Бельгіі беларуская каманда перабазіруецца ў дацкі Вайле, дзе 28 верасня завершыць турнір сустрэчай са зборнай Даніі. У матчы першага круга беларускія футбалісты ўступілі датчанам з лікам 0:1. Акрамя таго, каманда Віталя Паўлава абмянялася перамогамі з камандай Уэльса — 3:0 і 0:2, а таксама пацярпела два паражэнні ад Аўстрыі — 2:3 і 1:2. Беларусы ўжо страцілі шанцы прабіцца ў фінальны турнір маладзёжнага чэмпіянату Еўропы. Становішча каманд у групе I цяпер такое: Бельгія — 10 ачкоў (5 матчаў), Данія — 10 (5), Аўстрыя — 10 (6), Уэльс — 6 (6), Беларусь — 4 (6).
Пераможцы дзевяці адборачных груп, а таксама лепшая каманда з заняўшых другія месцы атрымаюць прамыя пуцёўкі ў фінальную стадыю. Астатнія восем зборных, якія фінішуюць другімі, у лістападзе 2026 года правядуць стыкавыя паядынкі за чатыры астатнія пропускі. Фінальная частка маладзёжнага Еўра пройдзе ў пачатку лета 2027 года на футбольных арэнах Сербіі і Албаніі, каманды якіх вызвалены ад кваліфікацыі.






