У Магілёве праходзіць выстава «Мастацтва жывога агню» — вынік міжнароднага керамічнага пленэру
Фота арганізатара 25 снежня, Магілёў . У Мастацкім музеі імя Масленікава праходзіць выстава «Мастацтва жывога агню», якая прадстаўляе вынік трохтыднёвай творчай працы ўдзельнікаў XIX Міжнароднага пленэру па кераміцы «Арт-Жыжаль». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў музеі.
На выстаўцы прадстаўлены аўтарскія работы мастакоў-керамістаў, якія адлюстроўваюць тэму пленэру — «Культура і мастацтва ў сімвалах і вобразах». Экспазіцыя дэманструе ўнікальнасць культурных традыцый, стылістычную разнастайнасць і шырокія творчыя магчымасці майстроў.
Керамісты выкарысталі ўвесь спектр пластычных уласцівасцей гліны, рэльефныя, фактурныя, каляровыя і графічныя прыёмы апрацоўкі паверхні скульптурных форм. Яны таксама эксперыментавалі з рознымі спосабамі абпалу, што дало магчымасць падкрэсліць сілу матэрыялу і сучасныя творчыя пошукі.
Пленэр «Арт-Жыжаль» прайшоў з 10 па 30 ліпеня 2025 года на базе адпачынку «Вербкі» ААТ «ФанДАК» недалёка ад Бабруйска. У ім прынялі ўдзел прафесійныя мастакі-керамісты з пяці краін: Беларусі, Егіпта, Малдовы, Казахстана і Расіі. Нягледзячы на тое, што асноўны напрамак пленэраў «Арт-Жыжаль» — гэта прымяненне традыцыйных айчынных тэхналогій у сучаснай мастацкай кераміцы, удзельнікі прадаўжаюць даследаваць і пашыраць межы жанру, спалучаючы архаічнасць з інавацыямі.
Выстава «Мастацтва жывога агню» будзе працаваць да 1 лютага 2026 года.




