У свеце
У Даніі пры сутыкненні двух паяздоў пацярпелі 17 чалавек
Фота REUTERS 23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Даніі ў выніку лабавога сутыкнення двух паяздоў пацярпелі 17 чалавек, 4 знаходзяцца ў крытычным стане. Аб гэтым паведамляе агенцтва Ritzau.
«У выніку лабавога сутыкнення двух паяздоў каля населенага пункта Кагеруп на поўначы Зеландыі пацярпелі 17 чалавек, 4 знаходзяцца ў крытычным стане», — гаворыцца ў паведамленні.
Участак чыгункі зачынены. Вядзецца расследаванне.-0-


