Культура

У Бішкеку адбылася цырымонія адкрыцця Дэльфійскіх гульняў краін ШАС

Фота bishkek.gov.kg 25 сакавіка, Бішкек /БЕЛТА — КАБАР/. У Бішкеку адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Першых маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў — удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).  

Паводле слоў мэра Бішкека Айбека Джунушаліева, у Дэльфійскіх гульнях краін ШАС заяўлена 700 удзельнікаў, 300 з якіх міжнародныя, а 400 — ад Кыргызстана.

«Асноўны складнік, які мы можам адзначыць, — гэта інклюзіўнасць: у нас дзеці і маладыя людзі з інваліднасцю маюць магчымасць удзельнічаць у гэтым конкурсе і праяўляць свае таленты. Таму, я думаю, што ў культурным жыцці горада гэта вялікая падзея, на міжнародным узроўні праводзіць такія культурныя мерапрыемствы», — падкрэсліў ён.

У праграму ўключаны восем конкурсных намінацый: фартэпіяна, выяўленчае мастацтва, народныя спевы, эстрадныя спевы, народныя танцы, дыджэйскае мастацтва, народныя інструменты і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»