Інфаграфіка

У Беларусі з 1 студзеня павышаецца базавая стаўка

У Беларусі з 1 студзеня 2026 г. памер базавай стаўкі для аплаты працы ў бюджэтнай сферы складзе Br297*.

Базавая стаўка па гадах (на 1 студзеня):

з 1 студзеня 2020 г. — Br185

з 1 студзеня 2021 г. — Br195

з 1 студзеня 2022 г. — Br207

з 1 студзеня 2023 г. — Br228

з 1 студзеня 2024 г. — Br250

з 1 студзеня 2025 г. — Br270

з 1 студзеня 2026 г. — Br297

З 1 студзеня 2026 г. адпаведна вырастуць іншыя стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты, прывязаныя да базавай стаўкі.

Павышэнне базавай стаўкі ў 2026 г. будзе ажыццяўляцца ў некалькі этапаў.

Для даведкі:

Цяпер памер базавай стаўкі складае Br273 (дзейнічае з 1 верасня 2025 г.).

Базавая стаўка — асноўны элемент тарыфнай сістэмы, на аснове якой праводзіцца аплата працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый. Прымяняецца з 1 студзеня 2020 г. у адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 18 студзеня 2019 г. №27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». Аплата працы ажыццяўляецца на аснове тарыфнай сістэмы, якая ўключае базавую стаўку і 18-разрадную тарыфную сетку.

*Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2025 г. №718.

Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»