У Беларусі з 1 лютага павышаецца памер працоўных пенсій
З 1 лютага на 10% павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій*:
— па ўзросце,
— за выслугу гадоў,
— па інваліднасці,
— з нагоды страты карміцеля.
Сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў лютым 2026 года складзе прыкладна Br1070 (павялічыцца на 14,8 працэнта ў адносінах да лютага 2025 года)**.
У лютым на выплату пенсій будзе накіравана Br2,5 млрд, з якіх Br219 млн — дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем згодна з указам №24.
Атрымальнікамі працоўных пенсій з’яўляюцца больш за 2,3 млн чалавек.
*Указ Прэзідэнта Беларусі ад 19 студзеня 2026 года №24 «Аб павышэнні пенсій».
**Памер павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой у залежнасці ад працягласці стажу і заработку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі.
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.






