У Беларусі выдадзена першае электроннае пасведчанне на таварны знак
Фота з архіва 20 лютага, Мінск . У Беларусі выдадзена першае электроннае пасведчанне на таварны знак. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці.
Уладальнікам такога пасведчання стала адкрытае акцыянернае таварыства «Крыніца».
Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці забяспечана магчымасць для заяўнікаў звяртацца па ажыццяўленне ўсіх адміністрацыйных працэдур у сферы інтэлектуальнай уласнасці пры дапамозе адзінага партала электронных паслуг «Е-Паслуга». Пры падачы заявак, у прыватнасці на рэгістрацыю таварнага знака, у электронным выглядзе патэнтная пошліна за падачу і правядзенне папярэдняй экспертызы складае 85 працэнтаў ад устаноўленага памеру.






