Эканоміка

У Беларусі ствараюць платформу для развіцця лічбавізацыі сельскай гаспадаркі 

20 сакавіка, Пружанскі раён . У Беларусі ствараюць платформу для развіцця лічбавізацыі сельскай гаспадаркі. Аб гэтым паведаміў журналістам у Пружанскім раёне першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Віталь Кулак на семінары-нарадзе па пытаннях укаранення элементаў лічбавізацыі ў сельскагаспадарчую вытворчасць,  

Семінар праходзіць на базе адной з буйнейшых гаспадарак Брэсцкай вобласці і Беларусі — ААТ «Жураўлінае». У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі Мінсельгасхарча, Брэсцкага аблвыканкама, райвыканкамаў і прадпрыемстваў.
Віталь Кулак акцэнтаваў увагу, што стаіць задача — забяспечыць лічбавізацыю ва ўсіх галінах сельскай гаспадаркі. Спецыялісты працуюць над стварэннем беларускай платформы. «Мэта — стварыць сваю рэспубліканскую платформу, незалежную ад іншых дзяржаў або іншых прапаноў, якія да нас паступаюць у краіну. На яе базе далей будзе адбывацца лічбавізацыя сельскай гаспадаркі. Яна ўжо ствараецца. Ідзе тэсціраванне, у нас вызначаны базавыя гаспадаркі. Іх, вядома, няшмат — усяго шэсць па ўсёй рэспубліцы», — расказаў першы намеснік міністра.
У сельскай гаспадарцы ў бягучай пяцігодцы робяць асаблівую стаўку на лічбавізацыю. Вывучаюцца напрацоўкі рэгіёнаў і гаспадарак, акумулюецца лепшы вопыт. «Хочам выбудаваць дакладную сістэму і план далейшай работы, каб мы не рабілі і не куплялі прадукты, якія ў далейшым нам могуць не спатрэбіцца. Хочам стварыць адзіны прадукт з улікам вопыту, які ёсць. Таму што асобныя гаспадаркі зрабілі даволі добры крок у гэтым напрамку. Трэба вопыт пераняць і абагульніць на ўсю краіну», — падкрэсліў Віталь Кулак.

Паводле яго слоў, такія семінары па пытаннях укаранення элементаў лічбавізацыі ў сельскагаспадарчую вытворчасць плануецца праводзіць і ў іншых абласцях Беларусі.
Фота Віялеты Южаковай

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»