Эканоміка

У Беларусі сабрана 10 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы

Фота з архіва 24 кастрычніка, Мінск . У Беларусі сабрана 10 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарчу.

«Паводле аператыўных даных на 24 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 10 047 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай, што на 350 тыс. т больш, чым на гэту ж дату мінулага года», — расказалі ў прэс-службе.

У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай — 2486 тыс. т, Брэсцкай — 2003 тыс. т, Гродзенскай — 1960 тыс. т, Магілёўскай — 1319 тыс. т, Гомельскай — 1233 тыс. т, Віцебскай — 1046 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 92 працэнтаў плошчаў, што складае 2137 тыс. га.

Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) вышэйшая за мінулагоднюю на 4,9 ц/га. Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 686 тыс. т — 98 працэнтаў ад плана.

Нарыхтавана льнотрасты 188 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 12,9 ц/га. Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 88 працэнтаў плошчаў, што складае 896 тыс. га. Нарыхтавана сенажу 13 824 тыс. т (99 працэнтаў плана), сіласу — 17 881 тыс. т (86 працэнтаў плана), травяных кармоў — 9110 тыс. кармавых адзінак (91 працэнт плана).

Цукровыя буракі ўбраны з 71 працэнта плошчаў. Накапана 3879 тыс. т караняплодаў — ураджайнасць таксама вышэйшая за мінулагоднюю на 38,9 ц/га.

Бульбы накапана 668 тыс. т.

Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 166 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш як 8 тыс. га, ужо ўбрана 83 працэнты.

Узарана пад зябліва на плошчы 346 тыс. га, што складае 24 працэнты ад плана 1432 тыс. га. Зяблевая апрацоўка глебы вядзецца ўсімі рэгіёнамі ў тэмпах, якія апераджаюць мінулагоднія.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»