Грамадства

У Беларусі пераўтворана некалькі батанічных помнікаў прыроды

Фота з архіва 31 кастрычніка, Мінск . У Беларусі пераўтворана некалькі батанічных помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння. Гэта вынікае з пастаноў Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя нумар 53 і нумар 55, афіцыйна апублікаваных на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, .

Так, у сувязі са змяненнем меж, плошчы, рэжыму аховы і выкарыстання пастановай нумар 53 пераўтвораны батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння астраўныя ельнікі «Маларыцкія» і астраўныя ельнікі «Пажэжынскія», якія знаходзяцца ў кіраванні Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта на тэрыторыі Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці; астраўныя ельнікі «Калінкавіцкія», якія знаходзяцца ў кіраванні Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта, на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці; сядзіба Ф.Э.Дзяржынскага з прылеглым участкам лесу, якая знаходзіцца ў кіраванні Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

На тэрыторыях помнікаў не дапускаецца правядзенне работ, звязаных са змяненнем рэльефу і існуючага гідралагічнага рэжыму, акрамя работ па яго аднаўленні, разведка і здабыча карысных выкапняў, а таксама правядзенне суцэльных высечак галоўнага карыстання.

Пастановай нумар 55 таксама ў сувязі са змяненнем меж, плошчы, рэжыму аховы і выкарыстання пераўтвораны Глыбоцкі дэндралагічны сад, які знаходзіцца ў кіраванні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта на тэрыторыі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»