У Беларусі пасеяна больш за палавіну ранніх збожжавых і зернебабовых
Фота з архіва 31 сакавіка, Мінск . У Беларусі пасеялі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) на 306,9 тыс. га, што складае 50,6 працэнта да плана, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Тэмпы пасяўной перавышаюць мінулагоднія. У Брэсцкай вобласці збожжавыя пасеяны на плошчы 90,2 тыс. га, у Віцебскай — 9,2 тыс. га, у Гомельскай — 44,3 тыс. га, у Гродзенскай — 64 тыс. га, у Мінскай — 51,2 тыс. га, у Магілёўскай — 47,9 тыс. га.
Глеба пад сяўбу падрыхтавана на 450,8 тыс. га, што складае 74,4 працэнта ад плана, праведзена ўзворванне на 341,9 тыс. га (52 працэнты).
Лён-даўгунец пасеяны на 4,29 тыс. га (8,8 працэнта да плана).
Вядзецца падкормка культур: азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы звыш 1,4 млн га (95,2 працэнта да плана), азімы рапс — 417,1 тыс. га (94,7 працэнта да плана). У многіх рэгіёнах вядзецца ўжо другая падкормка. Паводле даных на 31 сакавіка, назапашана 824,5 тыс. т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што складае 70,6 працэнта ад плана.
Вышэйшыя за мінулагоднія і цяперашнія тэмпы работ па закрыцці вільгаці на палях. Работы праведзены на плошчы звыш 1 млн га, або 63,8 працэнта да плана. Вядзецца таксама вапнаванне кіслай глебы: яно выканана на плошчы 51,4 тыс. га, што складае 20,6 працэнта ад плана. Даламітавая мука неабходна для нейтралізацыі залішняй кіслотнасці і падтрымання аптымальнага глебавага асяроддзя. Таксама ўносяцца арганічныя ўгнаенні.