Грамадства

У Беларусі пачалі сяўбу цукровых буракоў і рапсу

2 красавіка, Мінск . У Беларусі пачалі сяўбу цукровых буракоў і рапсу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Цукровых буракоў пасеяна 6,36 тыс. га (амаль 6 працэнтаў да плана), яравога рапсу — крыху больш за 1 тыс. га (3,34 працэнта да плана). Прадаўжаецца сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых (без кукурузы, грэчкі, проса) — планавыя заданні выкананы на 60,2 працэнта. Тэмпы работ перасягаюць мінулагоднія.

У Брэсцкай вобласці збожжавыя пасеяны на плошчы 97,7 тыс. га, у Віцебскай — 14,7 тыс. га, у Гомельскай — 50,3 тыс. га, у Гродзенскай — 69,5 тыс. га, у Мінскай — 61,8 тыс. га, у Магілёўскай — 55 тыс. га.

Лён-даўгунец пасеяны на 5,32 тыс. га (11 працэнтаў да плана).

Першая падкормка азімых практычна завершана, вядзецца другая. Паводле даных на 1 красавіка, назапашана 834,4 тыс. т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што складае 71,5 працэнта ад плана.

Вышэйшыя за мінулагоднія і цяперашнія тэмпы работ па закрыцці вільгаці на палях. Вядзецца вапнаванне кіслых глеб, уносяцца арганічныя ўгнаенні.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»