У Беларусі цэны на аўтамабільнае паліва з 19 красавіка вырастуць на 2 капейкі
Фота з архіва 18 красавіка, Мінск . У Беларусі ў суботу, 19 красавіка, узровень гранічных максімальных рознічных цэн на маторнае паліва на аўтазаправачных станцыях краіны зменіцца на 2 капейкі, паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».
Так, з заўтрашняга дня цана аўтабензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br2,46, АІ-95-К5-Еўра — Br2,56, АІ-98-К5-Еўра — Br2,78. Літр дызельнага паліва будзе каштаваць Br2,56.
Аб паэтапным змяненні цаны на маторнае паліва ў Беларусі стала вядома 12 сакавіка. Рознічныя цэны на маторнае паліва на АЗС з 15 сакавіка павялічыліся на 2 капейкі за літр. У канцэрне «Белнафтахім» рост цэн растлумачылі так: «З улікам усебаковай ацэнкі эканамічнай сітуацыі, кан’юнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах прынята рашэнне аб планавай паэтапнай карэкціроўцы цэн на нафтапрадукты на 16 капеек за літр паліва з крокам па 2 капейкі ў тыдзень з 15 сакавіка гэтага года».