У Беларусі больш за 16 тыс. навучэнцаў наведваюць каля 1,2 тыс. ваенна-патрыятычных аб’яднанняў
Навіны сюжэта «Маладзёжная палітыка Беларусі » Індывідуальны куратар, дадатковыя дысцыпліны, лабараторыі. Якія магчымасці для таленавітай моладзі ёсць у БДУ Уключэнне ў пытанні кантролю, рэалізацыя ініцыятыў. Як у Мінску праводзіцца маладзёжная палітыка 3 снежня, Мінск . У Беларусі больш за 16 тыс. навучэнцаў наведваюць амаль 1,2 тыс. ваенна-патрыятычных аб’яднанняў. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміла дырэктар Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Алена Ануфровіч.
Кіраўнік цэнтра адзначыла, што ў краіне заўсёды ўдзялялася вялікая ўвага ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі. «Апошнім часам яно атрымала новы віток развіцця ў тым ліку ў пераглядзе форм, метадаў і напрамкаў. Акрамя таго, у дапамогу ўключыліся сілавыя ведамствы. Таксама ў сістэме адукацыі з’явіліся кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, павялічваецца колькасць ваенна-патрыятычных клубаў, пераглядаюцца напрамкі работы, змест мерапрыемстваў. Цяпер у сістэме адукацыі налічваецца каля 1,2 тыс. ваенна-патрыятычных аб’яднанняў, якія наведваюць больш за 16 тыс. навучэнцаў», — праінфармавала Алена Ануфровіч.
У мэтах павышэння эфектыўнасці работы аб’яднанняў па інтарэсах ваенна-патрыятычнага профілю і дэманстрацыі іх дасягненняў штогод праводзіцца агляд-конкурс ваенна-патрыятычных клубаў пошукавых аб’яднанняў. «Мы яго праводзім сумесна з Міністэрствам абароны і Ваеннай акадэміяй. У бягучым годзе ўдзельнікамі рэспубліканскага злёту сталі 14 каманд (126 навучэнцаў). Яны спаборнічалі ў дзвюх намінацыях — «Лепшае пошукавае аб’яднанне» і «Лепшае ваенна-патрыятычнае аб’яднанне», — канстатавала дырэктар цэнтра.






