Грамадства

У Беларусі абноўлены правілы ў сферы кангрэснай і выставачнай дзейнасці 

Фота з архіва 9 ліпеня, Мінск . У Беларусі абноўлены правілы арганізацыі выставак. Адпаведную пастанову Савета Міністраў «Аб кангрэснай і выставачнай дзейнасці» падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Дакумент распрацаваны ў мэтах комплекснага прававога ўрэгулявання выставачнай і кангрэснай дзейнасці як на тэрыторыі Беларусі, так і ў замежных дзяржавах.

Пастановай зацверджана палажэнне аб парадку арганізацыі нацыянальных выставак (экспазіцый) у замежных дзяржавах. У дакуменце актуалізаваны падыходы да арганізацыі выставак, вызначаныя пастановай Савета Міністраў ад 23 красавіка 2012 года нумар 384, у сувязі з неабходнасцю прывядзення ў адпаведнасць з указамі Прэзідэнта Беларусі і з улікам практыкі прымянення.

У прыватнасці, да нацыянальных выставак (экспазіцый) аднесены не толькі выстаўкі з удзелам або прымеркаваныя да візіту Прэзідэнта Беларусі, прэм’ер-міністра Беларусі, яго намеснікаў, але і іншых замацаваных службовых асоб, а таксама кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, падпарадкаваных ураду.

Таксама зацверджана палажэнне аб кангрэснай і выставачнай дзейнасці ў Беларусі. У ім вызначаецца паняційны апарат у сферы кангрэснай і выставачнай дзейнасці, замацоўваецца статус БелГПП як каардынатара гэтай дзейнасці і вызначаюцца яе функцыі.

Устанаўліваецца парадак падрыхтоўкі і зацвярджэння ўрадам календара ключавых (найбольш значных) мерапрыемстваў і ацэнкі іх вынікаў, устанаўліваецца парадак фарміравання і вядзення БелГПП календара іншых мерапрыемстваў у гэтай сферы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»