Інфаграфіка

Беларускі аграпрамысловы тыдзень

Беларускі аграпрамысловы тыдзень (2-6 чэрвеня, г.Мінск, ММВЦ) уключае выстаўкі «Белагра-2026», «Белферма», «Белпрадукт», «Прадмаш. Холад. Упак» і «Харчовая індустрыя».

36-я міжнародная выстаўка «Белагра» (праводзіцца з 1990 года) — буйнейшая дэманстрацыйная пляцоўка дасягненняў АПК.

Удзельнікі: 570 кампаній з 12 краін.

Агульная плошча выстаўкі: 42,6 тыс. кв.м.

На «Белагра» прадстаўлены патэнцыял сельскагаспадарчай галіны, буйное машынабудаванне, цяплічная гаспадарка Беларусі, а таксама харчовая прадукцыя і навінкі ўсіх рэгіёнаў рэспублікі.

Выстаўку наведаюць больш за 40 замежных дэлегацый. Адбудуцца форумы «АграШАС. Стратэгія росту», «Дні рэтэйлу ў Мінску», семінары, прэзентацыі.

АПК Беларусі фарміруе 7% ВУП краіны.

Вытворчы патэнцыял Беларусі дае магчымасць у поўным аб’ёме забяспечыць насельніцтва прадуктамі, а таксама павялічваць экспарт прадукцыі АПК.

У краіне склаўся высокі ўзровень самазабеспячэння малаком — амаль 300%, мясам — 140%, яйкамі — 130%, бульбай, агароднінай — каля 100%.

Беларусь уваходзіць
у ТОП-10 экспарцёраў малочнай прадукцыі, 
у ТОП-15 экспарцёраў прадукцыі з мяса.

Па выніках 2025 года экспарт прадуктаў харчавання дасягнуў рэкордных $10 млрд. Прадукцыя пастаўлялася ў 117 краін свету.

Крыніца: Мінсельгасхарч Беларусі

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»