Грамадства
У Беларусі аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачыні
3 ліпеня, Мінск . У Беларусі сёння аб’яўлена папярэджанне аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з’яве (аранжавы ўзровень небяспекі) з-за гарачыні, паведамілі БЕЛТА ў Белгідрамеце.
На большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра дасягне 30-34 градусаў, месцамі па паўднёвым захадзе чакаецца 35 градусаў.
Будзе малавоблачна, без ападкаў. Вецер заходні, паўднёва-заходні, 4-9 м/с, па захадзе месцамі парывы да 14 м/с.