Інфаграфіка

У Беларусь — па электроннай візе для грамадзян 67 краін

З 20 сакавіка 2025 г. замежныя грамадзяне могуць уязджаць у Беларусь па электроннай візе.

Электронныя візы:
— з’яўляюцца аднаразовымі і індывідуальнымі;
— даступны ўладальнікам звычайных пашпартоў;
— выдаюцца на тэрмін не большы за 30 сутак;
— выдаюцца без неабходнасці наведвання загранустаноў і прадастаўлення дакументаў візавай падтрымкі;
— падугледжаны розныя катэгорыі віз (дзелавая паездка; удзел у спартыўных, культурных, навуковых, адукацыйных мерапрыемствах і стажыроўках; прыватныя справы; турызм).

Для атрымання электроннай візы замежнаму грамадзяніну неабходна:
— падаць візавую заяўку ў асабістым кабінеце на сайце «Е-Паслуга» (у тым ліку праз мабільны дадатак);
— візавая заяўка разглядаецца на працягу сямі каляндарных дзён.

Спіс дзяржаў, грамадзяне якіх могуць атрымаць электронную візу:

1. Аўстралія;
2. Аўстрыя;
3. Андора;
4. Антыгуа і Барбуда;
5. Барбадас;
6. Бахрэйн;
7. Бельгія;
8. Балгарыя;
9. Балівія;
10. Боснія і Герцагавіна;
11. Вануату;
12. Ватыкан;
13. Вялікабрытанія;
14. Венгрыя;
15. Германія;
16. Грэцыя;
17. Данія;
18. Дамініка;
19. Інданезія;
20. Ірландыя;
21. Ісландыя;
22. Іспанія;
23. Італія;
24. Канада;
25. Кіпр;
26. Калумбія;
27. Карэя;
28. Кувейт;
29. Латвія*;
30. Літва;
31. Ліхтэнштэйн;
32. Люксембург;
33. Малайзія;
34. Мальта;
35. Мексіка;
36. Мікранезія;
37. Манака;
38. Нідэрланды;
39. Новая Зеландыя;
40. Нарвегія;
41. Аман;
42. Панама;
43. Парагвай;
44. Перу;
45. Польшча;
46. Партугалія;
47. Румынія;
48. Сальвадор;
49. Сан-Марына;
50. Саудаўская Аравія;
51. Паўночная Македонія;
52. Сейшэльскія Астравы;
53. Сент-Вінсент і Грэнадзіны;
54. Сінгапур;
55. Славакія;
56. Славенія;
57. ЗША;
58. Уругвай;
59. Фінляндыя;
60. Францыя;
61. Харватыя;
62. Чэхія;
63. Чылі;
64. Швейцарыя;
65. Швецыя;
66. Эстонія**;
67. Японія.

Пры ўездзе ў Беларусь і ў час знаходжання ў краіне замежны грамадзянін па патрабаванні кампетэнтных органаў абавязаны прад’яўляць экзэмпляр электроннай візы ў электронным выглядзе або на папяровым носьбіце.

*Таксама неграмадзяне Латвіі.
**Таксама асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстоніі.

Крыніца: пастанова Саўміна ад 16 снежня 2024 года нумар 953, МЗС Беларусі

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»