Інфаграфіка

XXХIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

XXХIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш (ММКВК)

17-22 сакавіка 2026 года, пр.Пераможцаў, 14

Цэнтральныя тэмы ММКВК — 35-годдзе Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Год беларускай жанчыны.

Удзел у кніжным форуме прымаюць амаль 500 экспанентаў з 23 краін.

Тэматычныя прэзентацыі краін

17 сакавіка — прэзентацыя Рэспублікі Беларусь;
18 сакавіка — прэзентацыі Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Казахстан і Туркменістана;
19 сакавіка — прэзентацыя Кыргызскай Рэспублікі і Рэспублікі Таджыкістан;
20 сакавіка — прэзентацыя Рэспублікі Узбекістан;
21 сакавіка — прэзентацыя Расійскай Федэрацыі;
22 сакавіка — прэзентацыя Рэспублікі Арменія і Рэспублікі Малдова.

Праграма выстаўкі-кірмашу

— міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час»;
— узнагароджанне пераможцаў 65-га конкурсу «Мастацтва кнігі»;
— работа тэматычных пляцовак:
«Адукацыйны квартал» (з прадстаўленнем вучэбнай, адукацыйнай літаратуры),
«Міжнародны квартал» (з прадстаўленнем замежнай літаратуры);
— творчыя сустрэчы, прэзентацыі кніг і праектаў, аўтограф-сесіі.

Для даведкі

У Беларусі ў 2025 годзе выпушчана больш як 7,1 тыс. найменняў кніг і брашур агульным тыражом амаль 18,2 млн экзэмпляраў.

83,6% беларускіх чытачоў аддаюць перавагу папяровому фармату кнігі. На кожнага чалавека ў краіне выпускаецца дзве кнігі.

Крыніца: Міністэрства інфармацыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»