Спорт

Вызначыліся чарговыя ўдзельнікі 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Фота з архіва 25 лютага, Мінск . Пасля стыкавых паядынкаў у адказ сталі вядомы чатыры ўдзельнікі 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў,

Футбалісты «Карабаха» пасля разгромнага дамашняга паражэння ад англійскага «Ньюкасла» (1:6) і на выездзе ўступілі — 2:3.

Нарвежскі «Будэ-Глімт» нечакана абыграў фіналіста мінулага сезона міланскі «Інтэр» — 3:1 (дома) і 2:1 (у гасцях).

Мадрыдскі «Атлетыка» аказаўся мацнейшым за бельгійскі «Бруге» — 3:3 (у гасцях) і 4:1 (дома).

Грэчаскі «Алімпіякос» уступіў па суме дзвюх сустрэч нямецкаму «Баеру» з Леверкузена — 0:2 (дома) і 0:0 (у гасцях).

Сёння адбудуцца яшчэ чатыры паядынкі за выхад у 1/8 фіналу. Дзеючы пераможца чэмпіёнскай Лігі французскі «Пары Сен-Жэрмен» прыме на сваёй арэне футбалістаў «Манака», якіх абыграў у гасцях з лікам 3:2. Турэцкі «Галатасарай» у Турыне пастараецца ўтрымаць здабытую ў Стамбуле перавагу над «Ювентусам» (5:2). У іспанскай сталіцы самы тытулаваны клуб Старога Свету мадрыдскі «Рэал» прыме партугальскую «Бенфіку». У Лісабоне іспанская каманда выйграла з мінімальнай перавагай — 1:0. У італьянскім Бергама мясцовая «Аталанта» паспрабуе ўзяць рэванш за паражэнне ў Дортмундзе ад нямецкай «Барусіі» (0:2).

Пераможцы стыкавых сустрэч у 1/8 фіналу далучацца да васьмі лепшых клубаў агульнага этапу. Гэта прадстаўнікі англійскай прэм’ер-лігі «Ліверпуль», «Манчэстэр Сіці», лонданскія «Арсенал», «Чэлсі» і «Тотэнхэм», а таксама лідар нямецкай бундэслігі мюнхенская «Баварыя», іспанская «Барселона» і партугальскі «Спортынг» з Лісабона. Сустрэчы 1/8 фіналу адбудуцца 10-11 і 17-18 сакавіка, чвэрцьфіналы намечаны на 7-8 і 14-15 красавіка, паўфіналы пройдуць 28-29 красавіка і 5-6 мая, а вырашальны паядынак галоўнага клубнага турніру адбудзецца 30 мая ў Будапешце.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»