Культура

Выставу пра яўрэйскіх аўтараў Беларусі прадставілі ў музеі-запаведніку «Заслаўе»

Фота музея 28 студзеня, Мінск . Выставу «Вяртанне ў Заслэў. Яўрэйскія словы, сузор’е агеньчыкаў мілых», прымеркаваную да Міжнароднага дня памяці ахвяр халакосту, прадставілі ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Заслаўе». Аб гэтым расказала намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела музея Ксенія Сямашка.

«Першая частка выставы «Яўрэйскія словы, сузор’е агеньчыкаў мілых» прэзентуе гісторыю беларуска-савецкіх яўрэйскіх пісьменнікаў 1920-1930-х гадоў. У экспазіцыі прадстаўлены 22 планшэты, на якіх размешчаны біяграфіі галоўных герояў, што пісалі пра жыццё яўрэяў вялікіх гарадоў і маленькіх мястэчак», — сказала Ксенія Сямашка.

Паводле яе слоў, экспазіцыя дапоўнена інсталяцыямі «Віленскі стол», «Зэлмэняне» і «Сінагога». Апавяданне пра сяброўства і жыццё яўрэяў і беларусаў таксама дапаўняецца кнігамі, якія прадаставілі Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын і Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі пры саюзе. Сярод іх арыгінальныя выданні з аўтографамі аўтараў.

Другая частка праекта — мастацкая інсталяцыя майстэрні «Басталія». На ёй важныя для яўрэйскага народа тэмы перададзены праз вобразы, карту ідышскай Вільні, сімволіку і работы, прысвечаныя М.Кульбаку і іншым яўрэйскім пісьменнікам Беларусі.

«Таксама на выставе кожны наведвальнік можа паспрабаваць сябе ў ролі чытальніка і дэкламатара. Для гэтага трэба прачытаць верш героя нашай выставы і апублікаваць гэта ў сваіх сацыяльных сетках. Так вы зможаце далучыцца да нашай акцыі», — дадала Ксенія Сямашка.

Экспазіцыя прадоўжыць работу да 8 лютага.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»