Культура

Выстава гродзенскага фотамастака Аляксандра Ласмінскага адкрылася ў Калінінградзе

Фота з архіва фотамастака 30 снежня, Гродна . Выстава «Сэрца зямлі маёй» вядомага гродзенскага фотамастака Аляксандра Ласмінскага адкрылася ў Калінінградскім абласным гісторыка-мастацкім музеі, паведамілі ў заслужаным аматарскім калектыве Рэспублікі Беларусь народнай студыі фотамастацтва «Гродна».

Аляксандр Ласмінскі — кіраўнік студыі фотамастацтва «Гродна» Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, лаўрэат міжнародных конкурсаў у галіне тэлебачання і фатаграфіі, краязнавец, выдавец, аўтар больш як 37 фотаальбомаў. Больш за 10 з іх прысвечаны роднаму гораду Гродна. У прадстаўленую ў Калінінградзе фотакалекцыю ўключаны каля 60 работ.

«Я закаханы ў гэту зямлю, — прызнаецца Аляксандр Ласмінскі, — і таму папулярызую яе на выставах і ў фотаальбомах, каб як мага больш людзей з розных краін таксама палюбілі Беларусь і маю гродзенскую зямлю і сталі назаўсёды яе сябрамі, нават з дапамогай фатаграфіі».

У 2024 годзе гэта фотавыстава экспанавалася ў беларускім павільёне ВДНГ у Маскве, дзе яе паглядзелі 30 тыс. наведвальнікаў. Пасля гэтага яна пачала сваё падарожжа па Расійскай Федэрацыі, пабываўшы ў 2025 годзе ў гарадах-пабрацімах Гродна — Омску, Тамбове, Санкт-Пецярбургу. На чарзе іншыя гарады Расіі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»