Эканоміка

Выйсці на чарговы рэкорд. «Беларуснафта» плануе прабурыць 315 тыс. м горных парод у бягучым годзе

Фота з архіва 23 мая, Рэчыцкі раён . «Беларуснафта» плануе прабурыць 315 тыс. м горных парод па выніках 2025 года. Такі арыенцір назваў у размове з журналістамі намеснік генеральнага дырэктара «Беларуснафты» Дзяніс Вараб’ёў у час выязной сесіі міжнароднай канферэнцыі «Цяжкія, але здабыўныя запасы нафты: ад ацэнкі да распрацоўкі», якая праходзіць на свідравінах Рэчыцкага радовішча,

«Рэкорды — тая данасць, якую мы ўвесь час у кампаніі прапагандуем. Мы ўжо сёння разумеем, што ў гэтым годзе прабурым яшчэ больш метражу, чым раней. Калі ў мінулым годзе ў нас была лічба 285 тыс. м горных парод бурэння, то ў гэтым годзе мы плануем прабурыць ужо 315 тыс. м горных парод, не змяняючы колькасць буравых брыгад», — расказаў Дзяніс Вараб’ёў.

Ён падкрэсліў унікальны вопыт кампаніі ў гэтым напрамку. «Гэта сістэмная работа, якая пастаянна ўдасканальваецца. Прыцягваецца новая тэхніка, тэхналогіі, прыцягваюцца новыя падыходы ў гэтым працэсе. І назапашаны ў папярэднія гады багаж ведаў дазваляе кожны раз станавіцца на прыступку вышэй і лепш», — дадаў намеснік гендырэктара.

Маштабная міжнародная канферэнцыя «Цяжкія, але здабыўныя запасы нафты: ад ацэнкі да распрацоўкі», тэарэтычная частка якой прайшла 21 і 22 мая ў Мінску, стала платформай лідараў і прафесіяналаў нафтагазавай галіны для абмену вопытам, дэманстрацыі перадавых распрацовак і пошуку рашэнняў у галіне работы з цяжказдабыўнымі запасамі нафты.

Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»