Грамадства

Воблачна і да 15 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 1 сакавіка 

28 лютага, Мінск . Якое будзе надвор’е ў Беларусі ў першы дзень вясны, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туман, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні і заходні ўмераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 5 градусаў марозу, па захадзе — да плюс 4. Днём чакаецца 6-12 градусаў цяпла, па поўдні — да плюс 15. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»