Грамадства

Воблачна, днём — да +6°С. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 21 лістапада 

20 лістапада, Мінск . У Беларусі 21 лістапада будзе пераважаць воблачнае надвор’е, днём пераважна па паўднёва-ўсходняй палавіне магчымы ападкі (дождж, мокры снег). Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Ноччу на ​​большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман, галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. Днём будзе ад нуля да плюс 6 градусаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»