Палітыка

Швед прапанаваў распрацаваць агульны для краін БРІКС дагавор аб аказанні прававой дапамогі

Андрэй Швед. Фота з архіва 5 верасня, Мінск . Старшыня Вярхоўнага Суда Беларусі Андрэй Швед прапанаваў распрацаваць агульную для дзяржаў — удзельніц і краін — партнёраў БРІКС міжнародны дагавор аб аказанні прававой дапамогі. З такой ініцыятывай ён выступіў на Форуме старшынь вярхоўных судоў краін БРІКС у Нью-Дэлі, паведамілі ў прэс-службе ВС.

Старшыня Вярхоўнага Суда выступіў з дакладам, прысвечаным тэме выканання рашэнняў замежных судоў у Беларусі. Адзначана, што ва ўмовах актыўнага міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва, інтэнсіфікацыі міграцыйных працэсаў, а таксама росту прамых транснацыянальных кантактаў паміж грамадзянамі актуальным з’яўляецца пытанне забеспячэння належнай судовай абароны правоў і законных інтарэсаў фізічных асоб і суб’ектаў гаспадарання.

«Адным з крытэрыяў эфектыўнасці такой судовай абароны з’яўляецца магчымасць выканання судовых рашэнняў на тэрыторыі замежных дзяржаў», — падкрэсліў Андрэй Швед.

У адносінах паміж Беларуссю і шэрагам дзяржаў — удзельніц і краін — партнёраў БРІКС дзейнічаюць двухбаковыя і шматбаковыя дагаворы, якія рэгулююць пытанні прызнання і выканання замежных судовых рашэнняў.

Так, пагадненні аб супрацоўніцтве ў прававой сферы прымяняюцца ў адносінах з Расіяй, Кітаем, Іранам, Егіптам, В’етнамам, Казахстанам, Узбекістанам, Кубай. Наяўнасць міжнародных дагавораў дае магчымасць беларускім судам даволі эфектыўна разглядаць хадайніцтвы аб прызнанні і прывядзенні ў выкананне замежных судовых рашэнняў.

Адначасова Андрэй Швед звярнуў увагу, што на практыцы захоўваецца і шэраг сістэмных праблем. Асноўныя складанасці звязаны з невыкананнем спецыяльнага парадку інфармавання бакоў, адсутнасцю дакладных патрабаванняў да дакументаў аб уручэнні павестак і адрозненнямі ў пераліку судовых актаў, якія падлягаюць выкананню.

З улікам гэтага для ўдасканалення механізмаў прызнання і прывядзення ў выкананне замежных судовых рашэнняў ключавымі прапановамі кіраўніка беларускай дэлегацыі сталі ініцыятыва па распрацоўцы агульнага для дзяржаў — удзельніц і краін — партнёраў БРІКС міжнароднага дагавора аб аказанні прававой дапамогі, удакладненне існуючых двухбаковых пагадненняў у плане дэталізацыі працэдур апавяшчэння і пераліку неабходных дакументаў, лічбавізацыя ўзаемадзеяння — пераход на электронных дакументаабарот паміж судамі і ўмацаванне прамых кантактаў паміж вышэйшымі судовымі інстанцыямі для збліжэння падыходаў і абмену вопытам.

Старшыня Вярхоўнага Суда падкрэсліў, што пытанне міжнароднага прававога супрацоўніцтва, асобная роля ў якім адведзена судовым сістэмам, з’яўляецца актуальным. Прафесійнае ўзаемадзеянне паміж судамі краін — гэта важнейшы элемент агульнай стабільнасці, законнасці і правапарадку.

Ён дадаў, што Форум старшынь вярхоўных судоў краін БРІКС, з’яўляючыся эфектыўнай пляцоўкай для адкрытага дыялогу, садзейнічае наладжванню ўзаемаразумення ў пытаннях ажыццяўлення правасуддзя, умацаванню даверу і супрацоўніцтва, абмену вопытам і выпрацоўцы сумесных рашэнняў сучасных выклікаў.

Форум праходзіць 4-5 верасня. У мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўнікі вярхоўных судоў дзяржаў — удзельніц і краін — партнёраў БРІКС.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»