Веліч Рускай Поўначы: у Магілёве адкрылася выстава карцін пра Памор’е
Фота арганізатараў 7 лютага, Магілёў . У Магілёве ў музеі В.К.Бялыніцкага-Бірулі праходзіць выстава «Руская Поўнач вачамі сучаснікаў». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў музеі.
Экспазіцыя аб’яднала работы вядучых расійскіх мастакоў, прысвечаныя ўнікальнай прыродзе і культуры Памор’я. Наведвальнікі ўбачаць палотны, якія раскрываюць традыцыі святочнага і паўсядзённага побыту паўночных рэгіёнаў, а таксама спрадвечную прыгажосць архітэктуры і ландшафтаў Рускай Поўначы.
Кожны аўтар прадставіў работы ў індывідуальнай манеры, якія перадаюць веліч і самабытнасць паўночных тэрыторый. Выстава прадаўжае традыцыі рускіх майстроў, якія з сярэдзіны XIX стагоддзя адпраўляліся ў экспедыцыі да берагоў Белага і Баранцава мораў у пошуках натхнення.
Выстава будзе працаваць да 29 сакавіка.






