Кікбаксёры Нечытайла і Мамедаў перамаглі на турніры Гран-пры ў Вене
Фота bfk.kickboxing_wkf 14 чэрвеня, Мінск . Беларусы Віктар Нечытайла і Эльмар Мамедаў сталі пераможцамі турніру серыі Гран-пры Сусветнай федэрацыі кікбоксінга, які прайшоў у Вене,
Віктар Нечытайла стаў мацнейшым у катэгорыі да 60 кілаграмаў, у фінальным паядынку наш спартсмен накаўтам перамог прадстаўніка Сірыі. Дзякуючы поспеху на турніры ў Вене Нечытайла атрымаў права выступіць у фінале Гран-пры, які пройдзе ў Токіа ў канцы верасня.
Эльмар Мамедаў атрымаў тры перамогі ў вазе да 75 кг і заваяваў пояс чэмпіёна свету WKF PRO K-1. На спаборніцтвах у сталіцы Аўстрыі нашы байцы выступалі з нацыянальнай сімволікай. Сусветная федэрацыя кікбоксінга зняла ўсе абмежаванні з беларусаў у мінулым месяцы.






