Вальфовіч: завершана рэалізацыя комплексу мерапрыемстваў у рамках задумы раптоўнай праверкі УС
Аляксандр Вальфовіч 13 сакавіка, Мінск . Завершана рэалізацыя комплексу мерапрыемстваў у рамках задумы раптоўнай праверкі Узброеных Сіл, зацверджанага распараджэннем кіраўніка дзяржавы. Аб гэтым заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч,
«Сёння завершана рэалізацыя комплексу мерапрыемстваў у рамках задумы раптоўнай праверкі Узброеных Сіл, зацверджанага распараджэннем кіраўніка дзяржавы. Хачу сказаць, што за гэтыя два месяцы быў праведзены шырокі комплекс мерапрыемстваў, прайшла праверка шырокага спектра пытанняў, звязаных з гатоўнасцю і здольнасцю Узброеных Сіл выконваць задачы па прызначэнні», — адзначыў Аляксандр Вальфовіч.
Ён звярнуў увагу на тое, што за два месяцы правяраліся як воінскія часці сухапутных войскаў, так і ВПС і войскаў ППА. «У першую чаргу былі правераны воінскія часці пастаяннай гатоўнасці, часці неадкладнага рэагавання. Мы глядзелі як яны здольны ў найкарацейшыя тэрміны прывесці сябе ў баявую гатоўнасць, даўкамплектавацца, падняць запасы матэрыяльных сродкаў і выйсці ў абазначаныя раёны. Дарэчы, гэта былі не тыя раёны, у якія гэтыя часці звычайна выходзілі, а новыя для іх, незнаёмыя. Адпрацаваны пытанні прывядзення ўзбраення, ваеннай тэхнікі ў баявую гатоўнасць, ажыццяўленне маршаў, а таксама правераны якасць і здольнасць выконваць задачы, як улічваўся вопыт спецыяльнай ваеннай аперацыі і іншых ваенных канфліктаў, якія сёння адбываюцца ў свеце, як гэта ўсё ўкаранёна і ўлічана ў праграмах баявой падрыхтоўкі, наколькі Узброеныя Сілы гатовы і здольны ажыццявіць абарону нашага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці», — адзначыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі.
Акрамя таго, сумесна са службовымі асобамі Камітэта дзяржкантролю была праверана вялікая колькасць баз, арсеналаў, складоў, на якіх захоўваюцца запасы матэрыяльных сродкаў для патрэб ваеннага часу, а таксама тэхніка, якая стаіць на захоўванні. «Мы глядзелі, наколькі гэта тэхніка знаходзіцца ў якасным стане, наколькі яна адпавядае сваім тактыка-тэхнічным характарыстыкам, гатова ажыццявіць марш і выканаць задачу па прызначэнні, наколькі асабовы склад баз і арсеналаў здольны ва ўстаноўленыя тэрміны прывесці тэхніку, якая стаіць на захоўванні, у адпаведную гатоўнасць», — расказаў Аляксандр Вальфовіч.
Вынікі праведзенай праверкі будуць сур’ёзна прааналізаваны. «Ёсць пэўныя матэрыялы, ёсць над чым падумаць, што прааналізаваць. Учора я падрабязна далажыў кіраўніку дзяржавы аб завяршэнні аднаго з буйнейшых этапаў — праверкі ВПС і войскаў ППА, аб выніках практычных стрэльбаў. Прэзідэнта цікавіла ўсё. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу дэталёва прааналізаваць вынікі гэтай праверкі: што атрымалася, што не атрымалася, на што трэба звярнуць увагу, што трэба паправіць для таго, каб палепшыць якасць баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл. Сёння службовымі асобамі Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, усімі, хто прыцягваўся да праверкі, збіраюцца, абагульняюцца матэрыялы. Будуць дэталёва вывучаны праблемныя пытанні, высветлім, што трэба паправіць, якія неабходна ўнесці змяненні ў нарматыўныя прававыя дакументы ў частцы гатоўнасці і падрыхтоўкі нашых Узброеных Сіл, у праграмы баявой падрыхтоўкі», — адзначыў дзяржаўны сакратар.
Пасля правядзення аналізу будуць падрыхтаваны матэрыялы для даклада кіраўніку дзяржавы і будзе прапанавана пад яго кіраўніцтвам правесці дэталёвы разбор гэтай праверкі з давядзеннем асноўных праблемных пытанняў кіруючаму складу Узброеных Сіл і іншых структур сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. «Пры гэтым кіраўнік дзяржавы ўчора паставіў задачу, што гэта не значыць, што праверка Узброеных Сіл і іншых структур сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі больш праводзіцца не будзе. У далейшым яны будуць правераны ўжо ў планавым парадку. Узброеныя Сілы будуць правярацца на прадмет устаранення тых праблемных пытанняў, якія былі выяўлены», — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.
Як паведамлялася, 16 студзеня пачалася маштабная праверка Узброеных Сіл па даручэнні Прэзідэнта Беларусі. Першачарговая мэта — убачыць аб’ектыўную карціну, рэальны стан войскаў, ацаніць дзеянні ваеннаслужачых. Менавіта таму мерапрыемствы мелі раптоўны характар. Ключавой асаблівасцю праверкі стала яе арганізацыя. Кіраўнік дзяржавы прыводзіў у баявую гатоўнасць воінскія часці, абмінаючы Міністэрства абароны і Генеральны штаб.






