Грамадства

Ваенны эксперт: англасаксы ніколі не бачылі славян сваімі сябрамі

Скрыншот відэа БЕЛТА Навіны сюжэта «Праект «У тэме» на YouTube-канале БЕЛТА » «Змяняецца ўзор на сусветным дыване». Эксперт аб тым, чаму геапалітыку можна параўнаць з габеленам   Аналітык: мірнае ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне будзе такім жа нечаканым, як і яго пачатак   19 студзеня, Мінск . Англасаксы ніколі не бачылі і не бачаць славян сваімі сябрамі. Аб гэтым у праекце «У тэме» на YouTube-канале БЕЛТА заявіў украінскі ваенны эксперт Юрый Дудкін.

«Рашэнні Ялты і Патсдама адышлі ў нябыт. І перш за ўсё Злучаныя Штаты пасадзейнічалі гэтаму, Вялікабрытанія ў тым ліку (усе гэтыя былыя саюзнічкі па антыгітлераўскай кааліцыі). У 1946 годзе Трумэн (у 1945-1953-я гады прэзідэнт ЗША. — Заўвага БЕЛТА) разам з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі падрыхтавалі ўжо план «Дропшот» па атамнай бамбардзіроўцы нашых гарадоў. Дзякуй богу, мудрае рашэнне савецкага кіраўніцтва па стварэнні атамнай зброі ўсё ж такі крыху іх прывяло да прытомнасці. Яны зразумелі, што можа быць нанесены ўдар у адказ, і адмовіліся ад гэтага плана. Хоць усе планы па прыгнятанні, знішчэнні і Савецкага Саюза, і сучаснай Расіі, і саюзнікаў Расіі на сённяшні дзень не зніклі нікуды, яны існуюць», — сказаў Юрый Дудкін.

Ваенны эксперт падкрэсліў, што англасаксы ніколі не бачылі і не бачаць славян сваімі сябрамі: «Ніколі гэтага не было і не будзе. Нават Уладзімір Пуцін расказваў у сваіх інтэрв’ю, што ў яго ў пачатку 2000-х былі ідэі, планы ўвайсці ў нейкія саюзы з Захадам, каб мінімізаваць варожасць паміж Захадам і Усходам. Не атрымалася не па віне Масквы, а якраз па віне Вашынгтона. Яны спачатку сказалі «мы падумаем», а потым наогул адмовіліся ад гэтага. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс гэтаму сведка, калі такая прапанова Пуціным была выказана».

Паводле слоў Юрыя Дудкіна, саюз Расіі і Беларусі, Расіі і Кітая, Расіі і КНДР — гэта апора стабільнасці, якая будзе вызначаць усю палітыку ў гэтых рэгіёнах, будзе стабілізуючым фактарам супраць вялікай вайны. «Усе надзеі на тое, што ЗША неяк адумаюцца і гэтак далей… Яны могуць толькі струхнуць», — сказаў на заканчэнне ваенны эксперт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»