Вадохрышчанскія купанні
Традыцыйна на свята Хрышчэння Гасподняга, 19 студзеня, узрастае колькасць жадаючых акунуцца ў палонку.
Важна ведаць умовы, пры якіх павінна праходзіць акунанне:
прысутнасць медработнікаў,
глыбіня вадаёма — да 1,8 м,
месца для купання павінна быць абгароджана.
Пры сабе неабходна мець:
тэрмас з чаем,
цёплы халат з капюшонам,
сланцы або тапачкі,
турыстычны дыванок,
ручнік.
Нельга акунацца ў палонку:
пры наяўнасці захворванняў сардэчна-сасудзістай, нервовай сістэмы, хранічных запаленчых працэсаў;
дзецям да 3 гадоў;
цяжарным.
Рэкамендуецца:
перад купаннем зрабіць размінку, расцерці цела;
акунацца вельмі асцярожна (каб кантраст тэмператур не справакаваў спазм);
знаходзіцца ў вадзе не больш за 1 мінуту;
акунацца па шыю (каб пазбегнуць спазма сасудаў галаўнога мозга);
не ныраць галавой уперад;
пасля купання расцерціся ручніком, апрануць сухое адзенне, выпіць гарачага чаю.
У Мінску месцы для купання пад наглядам ратавальнікаў і ўрачоў прадугледжаны на трох выратавальных станцыях:
«Дразды» (Мінск, вул.Веснінка, 2а),
«Камсамольскае возера» (вул.Прагрэсіўная, 29а),
«Цнянская» (вул.Кальцова),
Акунуцца ў палонку можна будзе з 18.00 18 студзеня па 19 студзеня.
Купелі для акунання ў Мінску таксама абсталяваны на тэрыторыі:
прыхода ў гонар Усіх Святых (вул. Каліноўскага, 121) з 20.30 18 студзеня і 19 студзеня;
стадыёна «Дынама» (вул.Кірава, 8) з 18.00 да 21.00 18 і 19 студзеня.
Крыніцы: Міністэрства аховы здароўя, МНС, АСВОД, Мінгарвыканкам.






