Ва Узброеных Сілах Беларусі пачалося звальненне ваеннаслужачых у запас
Фота «Ваяр» 17 кастрычніка, Мінск . Ва Узброеных Сілах пачалося звальненне ваеннаслужачых у запас — камандзіры ўшаноўваюць лепшых, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Так, на ўрачыстых мерапрыемствах на тэрыторыі 65-й аўтамабільнай брыгады ваеннаслужачыя, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны тэрміновай ваеннай службы, заклалі Алею Славы.
Начальнік дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны Юрый Шаплаўскі падзякаваў ваеннаслужачым 65-й аўтамабільнай і 36-й дарожна-маставой брыгад за службу, а маці салдат і сяржантаў — за выхаванне сыноў.






