Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу
6 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу. Урачыстая цырымонія адбылася 6 ліпеня ў Палацы Незалежнасці,
Пагоны генерал-маёра ўручаны палкоўнікам Аляксандру Агейчыку і Дзмітрыю Собалю, генерал-маёра юстыцыі — палкоўніку юстыцыі Максіму Спрынцыну.
Пагоны дзяржаўнага саветніка мытнай службы ІІІ рангу ўручаны начальніку Віцебскай мытні Сяргею Лінкевічу, дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа — пракурору Гомельскай вобласці Алегу Аўдзею.
Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў спецыяльныя лісты аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі выпускнікам, якія скончылі ваенныя навучальныя ўстановы з выдатнымі паказчыкамі ў вучобе.
/Будзе дапоўнена/.






