Юбілейны вечар «Кальман супраць Штрауса, ці Пяць і пяць — пяцьдзясят пяць» сабраў на сцэне ўвесь калектыў музычнага тэатра
19 студзеня, Мінск . Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр 17 студзеня адзначыў 55-годдзе. З 1981 года тэатр працуе ў спецыяльна пабудаваным для яго будынку па адрасе Мяснікова, 44. Менавіта там прайшоў юбілейны вечар «Кальман супраць Штрауса, ці Пяць і пяць — пяцьдзясят пяць» сабраў на сцэне ўвесь калектыў тэатра — народныя і заслужаныя артысты, лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў, увесь склад ансамбля салістаў, дзве балетныя трупы ў суправаджэнні аркестра. Рэжысёр свята — народны артыст Расіі Юрый Лапцеў, лібрэта напісаў Алег Солад. 



































