Спорт

Турнір юных гандбалістак «Імклівы мяч» стартаваў у Мінску

Скрыншот відэа 6 красавіка, Мінск . Рэспубліканскі турнір юных гандбалістак «Імклівы мяч» стартаваў у Мінску,

На працягу тыдня на пляцоўцы Рэспубліканскага цэнтра алімпійскага рэзерву барацьбу за ўзнагароды будуць весці 19 каманд з усіх рэгіёнаў краіны. У гэтым сезоне ў турніры выступаюць дзяўчаты 2012-2013 гадоў нараджэння. На першым этапе каманды правядуць спаборніцтвы ў чатырох групах, пасля чаго па дзве лепшыя дружыны выйдуць у чвэрцьфінальную стадыю. Пераможца і прызёры вызначацца 11 красавіка, уваход на ўсе гульні свабодны. Па выніках спаборніцтваў каманды і лепшыя ігракі атрымаюць заслужаныя ўзнагароды — кубкі, медалі, дыпломы і спецыяльныя прызы. Услед за дзяўчатамі барацьбу за перамогу ў «Імклівым мячы» павядуць юнакі, якія згуляюць у Мінску з 13 па 18 красавіка. Год таму ў спаборніцтвах дзяўчат чэмпіёнкамі сталі гандбалісткі з Баранавіч, а ў юнакоў перамаглі выхаванцы магілёўскага клуба «Машэка». 

Гісторыя турніру «Імклівы мяч» пачалася яшчэ ў 1976 годзе ў Савецкім Саюзе, а ў суверэннай Беларусі спаборніцтвы юных гандбалістаў праводзяцца з 2007 года. Арганізатары турніру — Міністэрства спорту Беларусі, Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Беларуская федэрацыя гандбола.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»