Грамадства
Туманна і да +24°С будзе ў Беларусі 26 жніўня
26 жніўня, Мінск . У Беларусі сёння раніцай месцамі па краіне чакаецца туман. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер днём прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра складзе 18-24 градусы вышэй за нуль.
А больш цікавых прагнозаў глядзіце ў праграме РТР-Беларусь «Плюс-мінус» на videobel.by.






