Тры прадстаўнікі Беларусі ўвайшлі ў склады камісій Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў
Фота арганізатараў 30 чэрвеня, Мінск . Тры прадстаўнікі Беларусі ўвайшлі ў склады пастаянных камісій Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) на 2025-2029 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
Членамі пастаянных камісій Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў на бягучую пяцігодку сталі генеральны сакратар НАК, прызёр Алімпійскіх гульняў па мастацкай гімнастыцы Ксенія Санковіч, дырэктар РНПЦ спорту Ірына Малёваная і начальнік аддзела інфармацыі — прэс-сакратар НАК Паліна Ігнаценка.
Прызёр Алімпійскіх гульняў па мастацкай гімнастыцы Ксенія Санковіч
Дырэктар РНПЦ спорту Ірына Малёваная
Начальнік аддзела інфармацыі — прэс-сакратар НАК Паліна Ігнаценка
Ксенія Санковіч зацверджана ў склад камісіі ЕС і міжнародных адносін, Ірына Малёваная прадоўжыць работу ў медыцынскай і антыдопінгавай камісіі, а Паліна Ігнаценка далучылася да камісіі па камунікацыі ЕАК.
Фота НАК