Прэзідэнт

Трэцяя кропка на маршруце Лукашэнкі ў Шклове — будучы малаказавод

22 красавіка, Шклоў . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Шклове наведаў пляцоўку будаўніцтва малаказавода. Да гэтага кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з рэканструкцыяй і мадэрнізацыяй на пляцоўках райаграсэрвісу і камбікормавага завода,

У горадзе будуецца малакаперапрацоўчы завод вытворчай магутнасцю па сыравіне 300 т малака за суткі. Аб’ект абяцаюць узвесці за год і ўвесці ў эксплуатацыю да канца 2026-га.
«Усё, што вакол, трэба прыводзіць у парадак. Калі ўзяліся за гэту тэрыторыю, яна павінна быць добраўпарадкавана», — даручыў кіраўнік дзяржавы.

Цяпер у горадзе працуе ўжо малакаперапрацоўчае прадпрыемства — Шклоўскі масларобны завод. Як далажылі Прэзідэнту, там штодзень перапрацоўваецца 100 т малака. У асноўным вырабляецца натуральнамалочная прадукцыя. Аляксандр Лукашэнка даручыў падумаць, што рабіць з гэтай пляцоўкай пасля ўвядзення ў строй новай вытворчасці. «Цяпер не трэба чапаць, няхай працуюць. Як толькі мы пераходзім сюды ў 2026 годзе, ніякіх двух заводаў быць не можа. Усё малако мы тут перапрацуем. А цяпер няхай працуюць», — сказаў беларускі лідар.

«Давайце дамовімся, што мы тут сур’ёзна будзем працаваць. Калі нешта трэба ад мяне, гаварыце», — дадаў Аляксандр Лукашэнка, пакідаючы аб’ект.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»