Прэзідэнт

Лукашэнка — кіраўнікам гаспадарак: кіраваць уборачнай трэба ў полі, а не з акна кабінета 

21 ліпеня, Мінск . Кіраўнікам гаспадарак трэба кіраваць уборачнай у полі, а не з акна кабінета. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на селектарнай нарадзе,

Кіраўнік дзяржавы асобна спыніўся на злачынствах, выяўленых супрацоўнікамі МУС у час уборачнай. Асноўныя — крадзеж гаруча-змазачных матэрыялаў, раскраданне камплектуючых і запасных частак, хабарніцтва. Таксама выяўлена 150 нецвярозых работнікаў.
«Выяўлены прыпіскі ў аператыўнай справаздачнасці аб гатоўнасці тэхнікі і зернесушыльных комплексаў. Па краіне пракуратурай устаноўлены 41 выпадак, калі тэхніка была гатова да работы толькі на паперы. Такія факты выяўлены ў 25 раёнах Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — На мой погляд, адна з прычын гэтага ў тым, што асобныя кіраўнікі да канца так і не засвоілі простую ісціну — кіраваць уборачнай трэба ў полі, а не з акна кабінета».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»