«Трамп працуе не толькі ад сябе». Эксперт пра кампраміс прэзідэнта ЗША і deep state
Дональд Трамп. Фота Unsplash Навіны сюжэта «Праект «У тэме» на YouTube-канале БЕЛТА » «Дзейнічае на злосць ЗША». Аналітык растлумачыў матывацыю і інтарэсы Вялікабрытаніі ва ўкраінскім канфлікце Эксперт: заявы пра «Тамагаўкі» для Украіны звязаны з жаданнем ЗША атрымаць козыры на перагаворах 17 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мог дасягнуць кансэнсусу з прадстаўнікамі так званай глыбіннай дзяржавы, або deep state. Аб гэтым у праекце «У тэме» на YouTube-канале БЕЛТА заявіў незалежны ваенны аналітык Аляксандр Алесін.
«Ёсць такое меркаванне, што паміж deep state і Трампам дасягнуты кансэнсус. Групы амерыканскага бізнесу, інтарэсы якіх у многіх пытаннях антаганістычныя, у той жа час згодны з тым, што Расію трэба аслабіць. Пасля гэтага яны плануюць яе расчляніць, узять пад кантроль асколкі і скарыстацца прыроднымі рэсурсамі і чалавечым патэнцыялам. Я думаю, што Трамп працуе не толькі ад сябе, таму што стаўкі вельмі высокія», — сказаў Аляксандр Алесін, каменціруючы распаўсюджанае меркаванне аб тым, што ключавыя рашэнні ў ЗША прымае не прэзідэнт.
Гаворачы пра далейшую эскалацыю канфлікту ва Украіне, ён заявіў, што пастаўка ёй яшчэ больш небяспечных узбраенняў (такіх, як ракеты «Тамагаўк») можа паскорыць «спаўзанне свету да трэцяй сусветнай вайны». Такі сцэнарый, упэўнены аналітык, зусім не з’яўляецца пажаданым для амерыканскага лідара.
«Аптымісты гавораць, што Трамп — гэта перш за ўсё бізнесмен і гандляр, і не будзе весці справу да таго, што ў ядзерным агні знікнуць біржы, аблігацыі і іншыя інструменты бізнесу. Я думаю, што да самай крайняй мяжы не дойдуць», — сказаў Аляксандр Алесін.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту






