Трамп: Куба стане наступнай цэллю ЗША
Фота АР 28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Куба стане наступнай цэллю ЗША. Аб гэтым заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп, паведамляе ТАСС.
«Я стварыў вялікія ўзброеныя сілы. Я гаварыў, што іх не давядзецца выкарыстоўваць, але часам даводзіцца іх задзейнічаць. І, дарэчы кажучы, Куба наступная», — сказаў ён у час выступлення на інвестыцыйным форуме ў Маямі. Трамп не стаў раскрываць дэталей далейшых дзеянняў Вашынгтона.
Гаворачы пра Іран, прэзідэнт ЗША заявіў, што амерыканскім войскам засталося паразіць крыху больш за 3,5 тыс. цэлей. Іх, паводле слоў Трампа, знішчаць даволі хутка.
Таксама амерыканскі лідар расказаў, што ЗША прададуць Саудаўскай Аравіі знішчальнікі F-35. Упершыню Вашынгтон назваў каралеўства асноўным саюзнікам па-за НАТА.
Акрамя таго, Трамп заявіў, што НАТА зрабіла памылку, не падтрымаўшы ЗША ў ваеннай аперацыі супраць Ірана, таму Вашынгтону варта перагледзець узровень сваёй падтрымкі паўночнаатлантычнага альянсу.-0-




