У свеце

Трамп: Ізраіль і Ліван дамовіліся прадоўжыць перамір’е на тры тыдні

Фота REUTERS 24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Ізраіль і Ліван дамовіліся прадоўжыць рэжым спынення агню на тры тыдні пасля перагавораў у Белым доме, паведамляе Assosiated Press.

Паводле слоў амерыканскага кіраўніка дзяржавы, сустрэча паслоў Ізраіля і Лівана ў ЗША, другая за апошні тыдзень, прайшла «вельмі добра». Амерыканскі лідар заявіў, што Вашынгтон будзе супрацоўнічаць з Ліванам, каб «дапамагчы яму абараніцца ад Хезбалы». Пазней у Авальным кабінеце ён дадаў, што чакае сустрэчы ў Вашынгтоне з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху і прэзідэнтам Лівана Джазэфам Аунам у бліжэйшыя пару тыдняў.

На мінулым тыдні дзярждэпартамент ЗША паведамляў, што 10-дзённы рэжым спынення агню паміж Ізраілем і Ліванам можа быць прадоўжаны па ўзаемнай дамоўленасці бакоў, калі перагаворы пройдуць паспяхова, а Бейрут зможа пацвердзіць свой кантроль над тэрыторыяй.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»