Грамадства

Белгідрамет: развіццё кукурузы на большасці плошчаў апярэджвае мінулагоднія тэрміны 

Фота з архіва 9 чэрвеня, Мінск . Развіццё кукурузы на большасці плошчаў апярэджвае мінулагоднія тэрміны, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«Цеплазабяспечанасць кукурузы ў бягучым годзе крыху лепшая, чым у мінулым годзе. Развіццё гэтай культуры на большасці плошчаў апярэджвае мінулагоднія тэрміны. Паводле апошніх даных назіранняў, на асноўных масівах у кукурузы ідзе лістаўтварэнне, на адной расліне налічваецца ў сярэднім 5-7 лістоў, месцамі трэці ліст, а на самых позніх пасевах з’яўляюцца ўсходы», — расказалі ў Белгідрамеце.

Паводле прагнозаў аграметэаролагаў, у бліжэйшы час умовы для нарастання вегетатыўнай масы кукурузы больш спрыяльна будуць складвацца ва ўсходнім і паўднёва-ўсходнім рэгіёнах Беларусі, дзе чакаецца больш цёплае надвор’е.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»