Беларускі заваявалі другое серабро ў стральбе з пісталета на чэмпіянаце Еўропы-U21
Фота Мінспорту 17 мая, Мінск . Беларускія спартсменкі сталі прызёрамі чэмпіянату Еўропы па кулявой стральбе сярод удзельнікаў не старэйшых за 21 год,
У заключны дзень турніру дзяўчаты разыгралі медалі ў тройках у стральбе з малакалібернага пісталета на 25 метраў. Беларускае трыа ў складзе Аляксандры Пятровай, Кацярыны Івановай і Аліны Несцяровіч паказала лепшы рэзультат у кваліфікацыі, але ў фінале нашы спартсменкі з лікам 3:13 уступілі расіянкам.
На дзень раней Аляксандра, Кацярына і Аліна таксама заваявалі серабро ў камандным першынстве, якое праходзіла ў іншым фармаце. Акрамя таго, Пятрова стала ўладальніцай бронзы кантынентальнага форуму ў асабістым заліку. Чэмпіянат Еўропы па кулявой стральбе прыняў харвацкі Осіек.






